Мукавозчык напісаў кнігу пра тое, як вучыць дзяцей
Прапагандыст СБ Андрэй Мукавозчык напісаў кнігу «Чаму вучыць дзяцей». Яна выйшла ў выдавецтве «Беларусь» і, як пазначана ў анонсе, адрасаваная ўсім тым, хто штодзённа працуе з падрастаючым пакаленнем.
07.04.2023 / 12:15
У прапанаваным анонсе адзначаецца, што кніга «закліканая дапамагчы педагогам, выхавальнікам, выкладчыкам — усім тым, каму штодня даводзіцца працаваць з падрастаючым пакаленнем. Што сеяць сярод падрастаючага пакалення разумнае, добрае і вечнае трэба — з гэтым, напэўна, пагодзяцца ўсе. Аўтар прапануе сваё бачанне, што менавіта трэба сеяць. Якім чынам гэта рабіць. Аж да гатоўнасці даць «адкрыты ўрок» усім жадаючым.
У прапанаваным для азнаямлення ўрыўку аўтар параўноўвае сярэдні клас з адмоўнымі героямі аповесці Васіля Быкава «Жураўліны крык». Ён называе прадстаўнікоў сярэдняга класу, якія з'ехалі за мяжу, «звар'яцелым» і прапануе «подзвіг», плюнуць на каўнер Аксане Зарэцкай, якую нядаўна асудзілі да калоніі.
Каштуе кніга 20 рублёў 91 капейку.
«Робяць гэта тыя, хто ў нашых шэрагах». Мукавозчык папракае прапагандыстаў за баязлівасць