Валерыя Цапкалу завочна асудзілі на 17 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму
Акрамя завочнага прысуду, палітык пазбаўлены права займаць пасады, «звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў».
07.04.2023 / 15:17
Суд над Цапкалам пачаўся 1 сакавіка.
Яго вінавацілі па 12 артыкулах, сярод якіх — стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім, фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці, паклёп на Аляксандра Лукашэнку, дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь, загадзя лжывы данос аб здзейсненым злачынстве ды іншыя.
Валерый Цапкала ад ліпеня 2020 года знаходзіцца за мяжой.