Продажы новых аўтамабіляў у Беларусі абрынуліся на 80% — БАА
Па звестках статыстыкі, у сакавіку аб'ём продажаў новых легкавых аўтамабіляў, прададзеных членамі Беларускай аўтамабільнай асацыяцыі (БАА), вырас на 27% і склаў 1202 аўтамабіля. Разам з тым, пры параўнанні аб'ёму продажаў 1-га квартала з аналагічным перыядам 2022 года падзенне склала 80%, піша av.by.
07.04.2023 / 19:26
Станоўчым фактарам з'яўляецца з'яўленне на беларускім рынку новых брэндаў і мадэляў аўтамабіляў. Але, у той жа час, захоўваецца сітуацыя перавышэння пакупніцкага попыту над прапановай, адзначыў член праўлення БАА Генадзь Свідзерскі.
Цяпер яўным лідарам рынку з'яўляецца марка Geely. На яе рахунку 72% ад усіх прададзеных новых легкавых аўтамабіляў.
Варта адзначыць таксама, што акрамя продажаў новых аўтамабіляў членамі БАА, увоз і рэалізацыю транспартных сродкаў катэгорыі М1 (M1G) рабілі і іншыя юрыдычныя, а таксама фізічныя асобы.
Па інфармацыі УП «БАА-Кансалт» (даччынае прадпрыемства БАА), іншымі асобамі ў першым квартале 2023 года на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь рэалізавана не менш за 250 новых легкавых аўтамабіляў пераважна прэміум-сегмента (такіх як BMW, Lexus, Land Rover, Toyota і Mercedes-Benz).
Чытайце таксама:
У Беларусі з'явіцца яшчэ адзін кітайскі аўтабрэнд
«Дастэры» за 30 000 даляраў, «Весты» за 16 500. Якія новыя аўто прапануюць дылеры
«Такіх «Аўдзі» амаль не засталося». Па якіх цэнах беларусы прадаюць народныя аўтамабілі