Лукашэнка расказаў Шайгу, якія яму патрэбны гарантыі ад Расіі
На сустрэчы з міністрам абароны РФ Сяргеем Шайгу Лукашэнка заявіў, што яму ад Расіі патрэбны гарантыі абароны беларускай тэрыторыі як уласнай.
10.04.2023 / 12:50
«У выпадку агрэсіі супраць Беларусі Расійская Федэрацыя абараняе Беларусь як уласную тэрыторыю. Вось такія нам патрэбныя гарантыі бяспекі», — заявіў Лукашэнка.
Паводле яго слоў, Мінск і Масква павінны прааналізаваць дамовы, ці прыняць новую для «поўнай бяспекі Беларусі».
Сёння да Лукашэнкі раптоўна прыляцеў Сяргей Шайгу «на канкрэтную размову».
Лукашэнка на мінулым тыдні сустракаўся з Пуціным у Маскве, а ў Мінск прылятаў дырэктар знешняй разведкі Расіі Сяргей Нарышкін.