Сёння — гадавіна тэракта ў мінскім метро

11 красавіка — дванаццатыя ўгодкі (11.04.2011) тэракта на станцыі «Кастрычніцкая».

11.04.2023 / 08:53

Тады гэта быў панядзелак.

Выбух прагрымеў у 17:56 на платформе станцыі, у гадзіну пік. Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек, а 387 чалавек атрымалі раненні рознай ступені цяжкасці.

У арганізацыі тэракта абвінавацілі Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва. Іх асудзілі да смяротнай кары і расстралялі ў сакавіку 2012 года.

Nashaniva.com