Пачынаецца чарговы суд над палітзняволенай Аленай Гнаўк

Пружанскую актывістку, асуджаную да 3,5 года калоніі, 15 жніўня перавялі ў папраўчую калонію №4. Нядаўна яе змясцілі ў ПКТ да 24 лютага.

11.04.2023 / 10:52

Таксама Алену пазбавілі амаль усіх перадач, званкоў, спатканняў і скарацілі атаварку з 3 базавых велічынь да 1 (37 рублёў). У зняволенні ў жанчыны пагоршылася здароўе, паведамляюць праваабаронцы.

Акрамя гэтага, па ініцыятыве адміністрацыі гомельскай калоніі супраць Алены завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 411 КК за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». 

Суд над ёй распачнецца сёння, 11 красавіка, у судзе Чыгуначнага раёна Гомеля. Справу будзе разглядаць суддзя Яраслаў Парэмскі.

Падтрымайце Алену лістамі салідарнасці і тэлеграмамі: ПК-4, 246035, г. Гомель, вул. Антошкіна, 3, Алене Пятроўне Гнаўк.

Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк

Nashaniva.com