Адразу два беларусы ўвайшлі ў журы прэстыжнай кінапрэміі «Залаты глобус»
Беларускія кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі сталі членамі журы 81-й кінапрэміі «Залаты глобус», якую штогод уручаюць у ЗША.
11.04.2023 / 12:19
Ірэна Кацяловіч і Максім Карпіцкі. Фота: сацсеткі
«Я працягну працу ў якасці сябра журы «Залатога глобуса» і буду скардзіцца ў фэйсбуку, як шмат фільмаў трэба паглядзець. Але больш за тое, у складзе журы 81-й прэміі ўжо не адзін, а два беларусы: да каманды далучыўся Максім Карпіцкі», — напісала Ірэна Кацяловіч у фэйсбуку.
У мінулым годзе Ірэна стала першым прадстаўніком Беларусі ў складзе журы прэстыжнай прэміі.
«Залаты глобус» — амерыканская кінапрэмія, якая ўручаецца ў студзені за найлепшыя кінафільмы і тэлевізійныя карціны. Узнагарода ўручаецца па выніках галасавання міжнародных журналістаў, яна лічыцца другой па значнасці пасля «Оскара».
Чытайце таксама: