Шмыгаль: Наступ Украіны можа пачацца летам
Контрнаступ украінскай арміі можа пачацца ўжо гэтым летам, заявіў прэм'ер-міністр Украіны Дзяніс Шмыгаль у інтэрв'ю выданню Hill напярэдадні візіту ў Вашынгтон. Шмыгаль прыбыў з візітам у Вашынгтон у аўторак.
12.04.2023 / 07:23
Фота: Kostiantin Liberov / AP
«Усе нашы сябры і партнёры выразна разумеюць, што для таго, каб перайсці ў контрнаступ, трэба быць гатовым да гэтага на 100% і нават больш», — сказаў ён.
На пытанне аб тым, як апошнія ўцечкі амерыканскіх сакрэтных дакументаў уплываюць на планаванне контрнаступу, Шмыгаль заявіў, што Украіна ў любым выпадку вызваліць свае тэрыторыі.
«Мы шмат разоў даказвалі, што можам гэта зрабіць. У нашых партнёраў па ўсім свеце мы просім [ … ] танкі, боепрыпасы, самалёты і бранятэхніку», — заявіў ён.
Кіраўнік Пентагона: Украіна мае добрыя шанцы на паспяховае контрнаступленне
Наўрад ці «ў стылі НАТА». Заходнія эксперты апісалі магчымы сцэнар будучага контрнаступлення Украіны