У Беларусі можа з'явіцца і стратэгічная ядзерная зброя — Хрэнін
Міністр абароны падчас размовы з прадстаўнікамі медыя на адным з палігонаў пракаментаваў апошнія навіны вакол размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі.
14.04.2023 / 13:34
Віктар Хрэнін. Фота: Мінабароны
«У нас падрыхтаваная тэхніка, самалёты, якія могуць несці ядзерныя боепрыпасы, мы атрымалі сучасны комплекс «Іскандэр», які таксама здольны прымяняць ракеты з ядзернымі боегалоўкамі. На наступным тыдні завершыцца падрыхтоўка адпаведнага падраздзялення ў Расіі, і яно вернецца да нас», — сказаў Віктар Хрэнін.
Таксама ён выказаўся пра імавернасць размяшчэння ў Беларусі і стратэгічнай ядзернай зброі.
«Калі трэба, у нас будзе і стратэгічная ядзерная зброя. І мы ўжо займаемся падрыхтоўкай існуючых у нас пляцовак. І калі варожая рыторыка працягнецца, гэта будзе наступны крок. На сілу мы будзем адказваць толькі сілай. Па-іншаму на Захадзе не разумеюць», — сказаў міністр абароны.