Кіраўніца МЗС Германіі заклікала Кітай паўплываць на Расію для заканчэння вайны
Аналена Бербак заявіла на сустрэчы са сваім кітайскім калегам у Пекіне, што Германія хацела б, каб «Кітай уплываў на Расію, каб яна нарэшце спыніла сваю агрэсію».
14.04.2023 / 13:45
«Я павінна шчыра сказаць, што мяне здзіўляе, чаму кітайская пазіцыя дагэтуль не ўключала заклікаў да расійскага агрэсара спыніць вайну», — сказала Бербак.
У сваю чаргу, міністр замежных спраў Кітая Цінь Ган заявіў, што краіна не будзе прадаваць зброю бакам, уцягнутым у вайну ва Украіне, і будзе рэгуляваць экспарт тавараў падвойнага цывільнага і вайсковага прызначэння.
Кітай апублікаваў сваю пазіцыю па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне
У Кітаі заявілі, што не падтрымліваюць ваенную агрэсію Расіі і не прызнаюць Крым расійскім
Макрон: Кітай павінен прыняць меры ў сувязі з тым, што Пуцін размясціў ядзерную зброю ў Беларусі