У Іерусаліме сышоў Жыватворны агонь

У храме Гроба Гасподняга ў Іерусаліме сёння, 15 красавіка, у Вялікую суботу сышоў Жыватворны агонь, які чакалі тысячы паломнікаў з усяго свету.

15.04.2023 / 15:22

Факт сыходжання Жыватворнага агню сёлета адбыўся ў 14:50 па Мінску.

Паломнікі ўмываліся Жыватворным агнём, асвятляючы твары, адзенне і віталі адзін аднаго на розных мовах «Хрыстос уваскрэс!» — «Сапраўды Уваскрэс!»

Агонь даставяць у розныя краіны, якія святкуюць цяпер Вялікдзень, у тым ліку ў Беларусь.

Nashaniva.com