Двух дзеячаў культуры з Полацка перавялі ў СІЗА Віцебска
Супрацоўнікі Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка Ігар Бортнік і Ігар Супранёнак пераведзеныя ў віцебскі СІЗА № 2.
16.04.2023 / 20:30
Пра перавод у СІЗА паведаміла крыніца тэлеграм-канала @pozirkonline, якая пажадала застацца неназванай.
Фатограф з Наваполацка Супранёнак 11 красавіка быў арыштаваны на 15 сутак. Па якім артыкуле КаАП яго судзілі, невядома.
8 красавіка пасля 10-сутачнага арышту па гэтым жа артыкуле не вызвалілі кандыдата філасофскіх навук Бортніка. 10 красавіка суд Наваполацка арыштаваў яго яшчэ на 13 сутак за «парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў».
Ігар Бортнік — дацэнт, узначальваў кафедру сацыяльна-гуманітарных дысцыплін.
Разам з Бортнікам і Супранёнкам 29 і 30 сакавіка было затрымана больш за 10 супрацоўнікаў запаведніка.
Масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца з 2020 года, калі Аляксандр Лукашэнка, мяркуючы па звестках з участкаў, дзе выбарчыя камісіі дазволілі назіральнікам сачыць за падлікам галасоў, прайграў Святлане Ціханоўскай, але не аддаў уладу. З 2022 года, пасля нападу Расіі на Украіну, беларусаў пачалі пераследаваць і за антываенныя выказванні або за сімпатыі да Украіны. За гэты час у краіне адбылося каля 50 тысяч, а магчыма і больш палітычна матываваных затрыманняў, заведзена каля 12 тысяч, а магчыма і больш палітычна-крымінальных спраў. Былі растаптаныя базавыя нормы законнасці і маралі.
Чытайце таксама:
Кіроўцу, затрыманага па справе ў Мачулішчах, паказалі на кадрах допыту са зламанай сківіцай
Калі маеце важную для ўсіх інфармацыю, пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ, на nivanasha@gmail.com ці nivanasha@proton.me.
Альбо пішыце асабіста тым журналістам і рэдактарам «Нашай Нівы», якіх вы ведаеце і якім давяраеце (лепш — у сігнал ці тэлеграм).