У Брэсце затрымалі былога палітвязня. Ён стаў ахвярай фэйкавай рассылкі сілавікоў

У Брэсце затрымалі чарговую ахвяру фэйкавай рассылкі нібыта ад плана «Перамога» Рамана Яхіна. Ураджэнца Баку сілавікі назвалі «ісламістам-радыкалам», піша «Вясна».

17.04.2023 / 15:05

На відэа, знятым cілавікамі, былы палітвязень кажа, што затрыманы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў, але перад гэтым ён распавядае, што перайшоў па фэйкавай спасылцы нібыта ад плана «Перамога».

На відэа ён таксама кажа, што пісаў у Полк Каліноўскага словы падтрымкі і што раней задумваўся пра тое, каб далучыцца да байцоў, але з-за стану здароўя не зрабіў гэтага.

У сваім допісе сілавікі назвалі ўраджэнца Баку «ісламістам-радыкалам».

Паведамляецца, што Раман Яхін затрыманы паводле ч. 3 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім).

Раней Яхін быў асуджаны да 2 гадоў «хатняй хіміі» па брэсцкай «справе карагодаў».

Nashaniva.com