Кампанія Moderna паспяхова выпрабавала вакцыну супраць раку скуры

Кампанія Moderna Inc. у партнёрстве з Merck & Co падзяліліся вынікамі выпрабаванняў вакцыны, якая ў разы зніжае рызыку рэцыдыву і смяротнасці ад меланомы. Тэсты, паводле ацэнак распрацоўшчыкаў, прайшлі паспяхова.

17.04.2023 / 15:58

Фота ілюстрацыйнае

Рэспандэнтамі сталі людзі, якім выдалялі меланому хірургічным шляхам. Каля 79% тых, каму ўвялі прэпарат Keytruda разам з новай вакцынай, знаходзіліся ў рэмісіі парадку 18 месяцаў. Для параўнання: лячэнне толькі Keytruda дало станоўчую дынаміку ў 62% пацыентаў, піша Bloomberg.

Пабочныя эфекты ад камбінацыі прэпарата з вакцынай аказаліся неістотнай і тычылася ў асноўным падвышанай стомленасці. Таксама паведамляецца, што вакцына была створаная для кожнага рэспандэнта з улікам генетычных паслядоўнасцяў яго пухлін.

У планах у распрацоўшчыкаў — больш маштабныя выпрабаванні. Калі яны дадуць вынік, то супрацьракавую вакцыну, як чакаецца, ухваляць для выкарыстання ў ЗША.

Меланома — адна з самых агрэсіўных форм раку скуры, яе асаблівасць — хуткае распаўсюджванне на іншыя органы.

Чытайце таксама:

Гэтыя прадукты павялічваюць рызыку развіцця раку

Якія абследаванні трэба праходзіць жанчыне пасля 40 гадоў

Заўважылі на твары дзіўныя змены? Гэта можа быць праява раку лёгкіх

Nashaniva.com