Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам
Жыхар Маладзечна выставіў на віртуальны аўкцыён бляшаную скрынку ад цукерак фабрыкі «Камунарка» 1930-х гадоў з надпісам «Менск». Пачатковая цана складала адзін рубель.
18.04.2023 / 15:51
У выніку праз дзесяць ставак скрынку забралі за 206 рублёў, паведамляе Blizko.by.
«Камунарка» атрымала сваю цяперашнюю назву да Другой сусветнай вайны, а само прадпрыемства было заснаванае яшчэ ў 1905 годзе і называлася тады кавярняй з кандытарскімі прадуктамі, пякарняй кандытарскіх прадуктаў Георгія Вікенцьевіча Рачкоўскага, нагадвае сайт прадпрыемства. Потым бізнэс пачаў развівацца, кавярня ператварылася ў краму, а ў 1914 годзе з'явілася фабрыка.
У савецкія гады спачатку гэтае прадпрыемства называлася «першай беларускай кандытарскай фабрыкай», затым было перайменаванае ў Мінскую кандытарскую фабрыку «Прагрэс» і толькі ў 1929 годзе атрымала імя, якое носіць па сённяшні дзень.
Чытайце таксама:
Красоўкі Майкла Джордана прададзены за 2,2 мільёна даляраў. Гэта рэкорд
Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя