З'явіўся пазл «Бітва пад Оршай» і «Беларускі народны соннік»

Беларускае выдавецтва Gutenberg Publisher у Кракаве адкрыла інтэрнэт-краму. Ужо выпушчаны пазл на 1000 элементаў з вядомай карцінай «Бітва пад Оршай» — наўрад ці можна прыдумаць лепшы спосаб разгледзець гэты шэдэўр у дэталях. Памер сабранай карцінкі — 70х50 см.

19.04.2023 / 07:15

Першай кнігай пад новым брэндам стаў «Беларускі народны соннік», укладзены Алінай Высоцкай.

У ім 2153 аўтэнтычныя запісы аповедаў пра сон: тлумачэнні, апісанні варажбы і абміранняў, перасцярогі і парады, спосабы «закладання» на сон. Але гэта перш за ўсё навуковае выданне: аўтарка кнігі, этнограф Аліна Высоцкая, аналізуе падыходы да вывучэння народнага сонніка як з’явы, паказвае, як і чаму аповеды пра сны ўваходзяць у фальклор, якую структуру яны маюць і па якіх мадэлях будуюцца. 

У планах выдавецтва — кнігі і настольныя гульні па-беларуску. Вы можаце паспрыяць хутчэйшаму іх выданню не толькі купіўшы нешта ў краме, але і калі інвестуеце ў друк.

Замовіць пазл і кнігу з дастаўкай — на gutenbergpublisher.eu

Беларус прадаў на аўкцыёне каробку ад цукерак з тых часоў, калі Мінск яшчэ быў Менскам

Скарынаўская бібліятэка ў Лондане алічбоўвае ўнікальны фотаальбом з этнаграфічнай экспедыцыі Вацлава Ластоўскага

Гомельская епархія выкупіла на аўкцыёне дакумент па гісторыі Гомеля XVII стагоддзя

Nashaniva.com