Арына Сабаленка: Лукашэнка можа каментаваць што хоча, а я проста спартсменка з Беларусі
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка на турніры Porsche Tennis Grand Prix у Штутгарце выказалася пра вайну і Лукашэнку. Нягледзячы на тое, што раней яна была заўважаная ва ўдзеле ў праўладных мерапрыемствах і падпісала ліст спартсменаў у падтрымку рэжыму Лукашэнкі, гэтым разам паспрабавала асцярожна дыстанцыявацца ад яго.
19.04.2023 / 16:34
Арына Сабаленка
«Ён [Лукашэнка] можа каментаваць усё, што захоча. Я проста спартсменка з Беларусі, я раблю ўсё магчымае ў сваім відзе спорту. Калі ўкраінцы яшчэ больш зненавідзяць мяне пасля ягоных слоў, што я магу зрабіць», — цытуе спартсменку Bild.
Таксама яна не вельмі выразна выказалася і адносна вайны Расіі супраць Украіны. «Калі б я магла спыніць гэтую вайну, я б гэта зрабіла», — заявіла цяперашняя другая ракетка свету, дадаўшы, што ніяк не можа паўплываць на сітуацыю з ваеннымі дзеяннямі.
«Многія людзі паказваюць на мяне пальцам, а некаторыя, магчыма, ненавідзяць мяне. Я нічога не зрабіла супраць Украіны. Яны не любяць мяне толькі таму, што я нарадзілася ў Беларусі», — сказала тэнісістка.
Месяц таму ўкраінская тэнісістка Леся Цурэнка на адным з турніраў адмовілася гуляць матч з Сабаленка.
Чытайце таксама:
«Крычы, б***». На БТ каментатара нецэнзурна прымушалі заўзець за Сабаленку
Лукашэнка адзначыў перамогу Сабаленка на Australian Open у кампаніі Цяцерына і шпіца