Ігар Лосік плакаў, калі даведаўся, што яго жонку пасадзілі — былы палітвязень
Жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў быў асуджаны да 1,5 гадоў калоніі за «абразу Лукашэнкі». У эфіры радыё Ўнэт ён распавёў пра Ігара Лосіка і Віктара Бабарыку.
21.04.2023 / 15:28
«Я сядзеў у адной калоніі з Ігарам Лосікам і Віктарам Бабарыкам. Ігар надзвычайна мужны чалавек, але нават ён заплакаў, калі даведаўся, што за кратамі апынулася яго жонка Дар’я.
Віктар Дзмітрыевіч трымаецца добра, але за кратамі ён фактычна ў інфармацыйнай блакадзе. Да яго амаль не даходзяць навіны, а іншым зняволеным не дазваляюць з ім камунікаваць».
Падтрымаць Віктара і Ігара: ПК № 1, 211440, Наваполацк, Тэхнічная, 8, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку | Ігару Аляксандравічу Лосіку
Падтрымаць Дар'ю: ПК № 4. 246035, Гомель, Антошкіна, 3, Дар'і Аляксандраўне Лосік