На Гомельшчыне з'явіцца турыстычны маршрут па Чарнобыльскай зоне

У Гомельскай вобласці запусцяць новы турыстычны маршрут, які будзе пралягаць праз тэрыторыю Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

21.04.2023 / 15:58

Новы маршрут пройдзе па адселеных вёсках у Нараўлянскім раёне, жыхары якіх былі вымушаныя пакінуць свае дамы з-за аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Турысты змогуць наведаць вёскі Цешкава і Дзярновічы, паведамляе БелТА.

У пачатку 2023 года ў Дзярновічах у разбуранай капліцы знайшлі старадаўні абраз «Хрышчэнне Гасподняе», які знаходзіўся там практычна 37 гадоў і захаваўся ў добрым стане. Спецыялісты назвалі гэта «цудам».

У Цешкаве маюць намер адкрыць музей савецкага побыту.

Таксама ў гэтым рэгіёне выявілі «крыніцу з крыштальна чыстай вадой, якая не замярзае нават у мінусавую тэмпературу».

Маршрут праходзіць фінішныя этапы ўзгаднення і хутка будзе даступны для турыстаў.

Чытайце таксама:

Расіян сярод замежных турыстаў у Беларусі — 96%

«Для даносчыкаў чырвоная ануча — калі гід называе Мінск Менскам». Што адбываецца з экскурсаводамі ў Беларусі

Лукашэнкаўскі «бязвіз» узяў чарговую вышыню — больш за паўмільёна чалавек. Але гэта не ўнікальныя наведвальнікі

Nashaniva.com