У Мінску хлопчык захрас пад канструкцыяй для захоўвання ровараў
Здарэнне адбылося ўчора ў Новай Баравой.
25.04.2023 / 13:37
Фота: МНС
Хлопчык гуляў у двары. Калі ён пралазіў пад металічнымі канструкцыямі бокса для захоўвання ровараў паблізу шматкватэрнага жылога дома, яго тулава захрасла. Самастойна вылезці ён не змог, — распавялі ратавальнікі.
Пры дапамозе гідраўлічнага інструмента ратавальнікі расціснулі элементы канструкцыі, што дазволіла хлопчыку выбрацца.
Дзіця ў медыцынскай дапамозе не мела патрэбы.
Чытайце таксама:
Пешаход перабягаў МКАД і трапіў пад аўтобус