Прафесара і доктара сацыялагічных навук Юрыя Бубнова абвінавачваюць паводле двух крымінальных артыкулаў

Юрый — магілёўскі загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. Яго партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій.

26.04.2023 / 13:59

Фота: bgut.by

У Магілёве Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст». 

Навукоўца затрымалі 12 студзеня проста на кафедры ўніверсітэта, дзе ён працуе. Цяпер яго абвінавачваюць паводле арт. 367 КК (паклёп на Лукашэнку), а таксама арт. 368 (абраза Лукашэнкі). Ягоную справу пачнуць разглядаць 4 мая ў судзе Кастрычніцкага раёна Магілёва. Працэс будзе весці суддзя Вольга Зарычнюк, паведамляюць праваабаронцы.

Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: Турма № 4. 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99А, Юрый Міхайлавіч Бубноў.

Чытайце таксама:

Прафесар Бубноў у магілёўскім СІЗА атрымаў траўму галавы

Nashaniva.com