Амаль 300 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве, бо падтрымліваюць Расію і вайну

У кулуарах II Беларускага бізнэс-форуму ў Вільні выданне «Зеркало» распытала кіраўніцу Дэпартамента міграцыі МУС Літвы Эвеліну Гудзінскайце, колькі беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве з-за таго, што падтрымліваюць вайну ці прызнаюць Крым расійскім. Аказалася, што з пачатку года такіх набралася ўжо 280.

26.04.2023 / 15:59

Гэтыя людзі выказалі падтрымку расійскай агрэсіі супраць Украіны ці адзначылі, што «Крым — расійскі», у анкеце, якая запаўняецца пры падачы дакументаў для легалізацыі ў Літве.

Паводле Эвеліны Гудзінскайце, часта гэтыя людзі хочуць пераехаць для таго, каб працаваць у Літве. А такую пазіцыю ў дачыненні да вайны ва Украіне літоўская чыноўніца тлумачыць уплывам беларускай і расійскай прапаганды.

Усяго ў Літве цяпер жывуць 55 тысяч беларусаў, якія маюць на руках дазвол на жыхарства або аналагічны дакумент.

Чытайце таксама:

У Вільні жыве 23 тысячы беларусаў. Гэта самая вялікая група сярод замежнікаў

Самы багаты літовец свету прадаў свой беларускі актыў

У ліпені ў Вільні пройдзе саміт НАТА. Жыхароў горада чакаюць абмежаванні

Nashaniva.com