У Ждановічах пад Мінскам паставілі дарожны знак, не прадугледжаны ПДР
Побач са Ждановіцкай спецыяльнай агульнаадукацыйнай школай-інтэрнатам пад Мінскам у эксперыментальных мэтах паставілі не прадугледжаны Правіламі дарожнага руху дарожны знак «Парушэнне слыху», паведамілі ў ДАІ Мінскай вобласці.
26.04.2023 / 22:37
Паводле тлумачэння ДАІ, гэты знак можа прымяняцца сумесна з дарожнымі знакамі 1.20 «Наперадзе пешаходны пераход», 1.21 «Дзеці» і 5.16.1 (2) «Пешаходны пераход» у месцах магчымага з'яўлення пешаходаў з парушэннем слыху ў межах дарогі.
ДАІ заклікае кіроўцаў быць асабліва ўважлівымі ў зоне дзеяння гэтага знака.