Нецвярозы падлетак пашкодзіў тры аўтамабілі ў Мінску
Здарэнне адбылося раніцай у сераду на вуліцы Нёманскай.
27.04.2023 / 07:51
Фота: ДАІ Мінска
Каля 7-й гадзіны 17-гадовы падлетак за рулём «Мазды» ехаў па прылеглай тэрыторыі паблізу дома №14, а затым здзейсніў наезд на прыпаркаваны аўтамабіль фальксваген, затым на сітраэн, якога ад удару адкінула на нісан, далей хлопец працягнуў рух і, толькі выехаўшы на зялёную зону, спыніўся.
У момант ДТЗ малады чалавек знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення. Вынік медыцынскага агляду — 1,87 праміле алкаголю ў яго арганізме, паведамляе ДАІ Мінска.
У Мінску хлопчык захрас пад канструкцыяй для захоўвання ровараў