Парламенцкая асамблея Рады Еўропы прызнала Лукашэнку датычным да дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей

Прапанову аб тым, каб разам з Пуціным у рэзалюцыі згадваўся і Лукашэнка, зрабіў украінскі дэпутат Вярхоўнай Рады Аляксей Ганчарэнка. Ён пра гэта і паведаміў у тэлеграме.

27.04.2023 / 19:20

Фота ілюстрацыйнае

Важны момант, на думку Ганчарэнкі — тое, што ў сённяшнім рашэнні ПАРЕ ў дачыненні да сітуацыі ўпершыню ўжытае слова «генацыд». 

Так, у рэзалюцыі адзначаецца, што згодна з нормамі міжнароднага права, прымусовая дэпартацыя — гэта прыкмета генацыду, таму ўсе выпадкі павінны расследавацца, а ўсе датычныя панесці адказнасць.

Ганчарэнка прапанаваў дэлегатам ПАРЕ, адказнасць за гэтыя дзеянні разам з Пуціным і прадстаўнікамі расійскіх уладаў ускласці на Лукашэнку, і яго прапанова была падтрыманая, гэта ўключана ў рэзалюцыю.

Чытайце таксама:

Вялікабрытанія заблакавала трансляцыю выступу Львовай-Бяловай у Радзе Бяспекі ААН словамі «Хай выступае ў Гаазе»

Падлетка, вывезенага ў Расію з Марыупаля, спынілі на мяжы з Беларуссю. Ён спрабаваў вярнуцца ва Украіну

У Міжнародным крымінальным судзе выдалі ордар на арышт Уладзіміра Пуціна

Nashaniva.com