У Магілёве прадаюць экскурсійны цеплаход
У Магілёве з аўкцыёну збіраюцца прадаць цеплаход «Мара». Раней у летні сезон ён выкарыстоўваўся для экскурсій, а цяпер для яго шукаюць пакупніка, заўважыў «Анлайнер».
27.04.2023 / 20:20
Таргі прызначаныя на 11 мая, пачатковы кошт лота — 308 382 рублі 45 капеек.
Цеплаход разлічаны на 120 пасажыраў, у летні час ён раней выкарыстоўваўся для экскурсій, але не акупляўся. Транспартны сродак спачатку знаходзіўся на балансе Бабруйскага водаканала, пасля перайшоў «Магілёўаблводаканалу», а там прынялі рашэнне выставіць актыў на таргі.
Калі для цеплахода знойдзецца пакупнік, то, хутчэй за ўсё, і яму прыйдзецца выкарыстоўваць судна для экскурсій. Перарабіць аб'ект у хостэл ці міні-гатэль на вадзе будзе складана: там два не вельмі вялікія трумы.
«Год нараджэння ў яго 1958-ы. У 2009-м быў капітальны рамонт цеплахода ў Пінску, ставілі новы рухавік, а з 2020 года цеплаход эксплуатавалі ў Бабруйску ў летні сезон — гэта літаральна 2-3 месяцы на год, астатні час ён стаяў. Апошні раз эксплуатаваўся ў 2021 годзе», — расказалі «Анлайнеру» прадстаўнікі водаканала.
Чытайце таксама:
Зноў спрабуюць прадаць будынак «Трайпла» на Ракаўскай у Мінску
У Зэльве прадаюць каменны млын XIX стагоддзя
«Найлепшы загарадны дом у Беларусі, прэміум-клас!» Якія дамы прадаюць на беразе Нарачы