У Беларусі 6 новых палітвязняў
Агульная колькасць палітвязняў зноў дасягнула 1500 чалавек.
28.04.2023 / 15:36
Праваабаронцы прызналі палітвязнямі шэсць чалавек.
Гэта Сямён Акула, Ежы Жывалеўскі, Міхаіл Сталярчук і Дзмітрый Гудзік, Руслан Лабанок, Арцём Вайцяховіч.
Хто гэтыя людзі і чаму праваабарончыя арганізацыі лічаць іх справы палітычна матываванымі.
Агульная колькасць палітвязняў зноў дасягнула 1500 чалавек, але насамрэч іх колькасць куды большая.