У Глыбокім ліквідуюць фонд, які дапамагаў уладам асвойваць грошы Еўрасаюза

Пачалася ліквідацыя фонду «Цэнтр садзейнічання сацыяльна-эканамічнаму развіццю латвійска-літоўска-беларускіх тэрыторый «Азёрны край» з Глыбоцкага раёна. Справа будзе слухацца ў Віцебскім абласным судзе 3 мая, а пазоўнікам выступае Глыбоцкі райвыканкам, пішуць «Народныя навіны Віцебска».

02.05.2023 / 22:30

Фонд «Азёрны край» быў створаны для таго, каб улады маглі праз яго асвойваць грошы Еўрасаюза. На момант рэалізацыі праектаў фондам кіраваў Міхаіл Арэхаў, які ў пачатку 2010-х гадоў займаў пасаду начальніка аддзела фізічнай культуры, спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама.

Толькі адзін з праектаў, якія фінансаваліся ЕС у Глыбоцкім раёне і ў якім браў удзел фонд «Азёрны край», меў бюджэт 460 000 еўра, пры гэтым унёсак Еўрасаюза складаў 414 869 еўра.

Выдаткі фонду былі распісаныя ў плане мясцовага эканамічнага развіцця, які можна знайсці на сайце Глыбоцкага райвыканкама:

У пералічаных мерапрыемствах праекта партнёрамі былі фонд «Азёрны край» на чале з былым чыноўнікам і органы мясцовай улады — райвыканкам і райсавет.

Гэты праект Еўрасаюза працягваў рэалізоўвацца ў Беларусі аж да канца 2021 года. Цяпер жа, выглядае, чыноўнікі ўжо не вераць, што фонд «Азёрны край» некалі яшчэ спатрэбіцца.

Чытайце таксама:

Аб'яднанне літоўцаў «Гімціне» ліквідавалі

У Гродне ліквідуюць грамадскае аб’яднанне «Экаманіторынг»

Nashaniva.com