«Ніводнай вы так і не знішчылі». Мінабароны Украіны паказала, як зберагае HIMARS

Мінабароны Украіны паказала, як зберагае амерыканскія рэактыўныя сістэмы залпавага агню HIMARS, а таксама паведаміла, што да гэтага часу не было знішчана ніводнай устаноўкі. Пра гэта ўкраінскае ведамства паведаміла ў твітары.

03.05.2023 / 15:35

A friendly reminder from Captain HIMARS...
To whom it may concern.

P.S. There hasn't been a single HIMARS system destroyed so far. Want to know why? pic.twitter.com/5hPz9Xu35d

— Defense of Ukraine (@DefenceU) May 3, 2023

У відэа ўкраінскі вайсковец звяртаецца па-руску да расійскіх салдатаў.

«Рускі салдат, мяне завуць капітан HIMARS, і я трымаю сваё слова. Я не б'ю па казармах тых сектараў, адкуль я атрымліваю каардынаты бранятэхнікі і складоў боепрыпасаў. Табе працягваюць хлусіць, што HIMARS практычна не засталося.

Паглядзі, у якіх умовах мы іх захоўваем. Гэта вайсковыя аб'екты, пабудаваныя яшчэ ў Савецкім Саюзе. Ім не страшныя нават ядзерныя ўдары. З пачатку вайны не было знішчана ніводнай сістэмы HIMARS. 

Рускі салдат, працягвай дасылаць мне каардынаты цэляў, і тады смерць не абрынецца на цябе з неба», — гаворыцца ў звароце.

Чытайце таксама:

Паведамленні Масквы аб знішчэнні дзясяткаў HIMARS могуць быць праўдай. Чэхія штомесяц выпускае 35 гумовых макетаў РСЗА HIMARS, якія адразу пастаўляюцца ва Украіну

Nashaniva.com