Украіна «не валодае інфармацыяй» пра начныя атакі на Крэмль
Пра гэта BBC Украіна заявіў прэс-сакратар прэзідэнта Украіны Сяргей Нікіфараў.
03.05.2023 / 15:44
Пры гэтым, паводле яго слоў, Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што Украіна накіроўвае ўсе наяўныя сілы і сродкі на «вызваленне сваіх тэрыторый, а не на напад на чужыя».
«Тое, што адбылося ў Маскве, — гэта, відавочна, эскалацыя сітуацыі перад 9 Мая. Чаканы прыём з боку нашых праціўнікаў», — заявіў прэс-сакратар Зяленскага.
Сакратар Рады нацыянальнай бяспекі Аляксей Данілаў адмовіўся каментаваць заяву Расіі аб нападзе на Крэмль.
Чытайце таксама: