Беларускія памежнікі палявалі на беспілотнік і ледзь самі сябе не перастралялі ВІДЭА
Ва ўкраінскіх тэлеграм-каналах з'явілася відэа, на якім беларускія памежнікі спрабуюць трапіць у дрон з аўтаматаў, але ў іх нічога не атрымліваецца. Яны так захапіліся паляваннем, што ледзь не перастралялі адзін аднаго, піша Reform.by.
03.05.2023 / 17:45
Скрыншот з відэа
Калі і дзе зроблена відэа, невядома. Але здымаў яго адзін з удзельнікаў інцыдэнту з беларускага боку.
На кадрах людзі ў беларускай вайсковай форме стаяць на следавой паласе каля службовага аўтамабіля тыпу «казёл» у форме колераў памежнай службы і страляюць у беспілотнік, які завіс насупраць іх на сумежнай тэрыторыі.
Апублікавана таксама відэа, зробленае з дрона. Відаць, што беларускія памежнікі так захапіліся стральбой, што бегаюць на лініі агню. Гэта заўважыў і камандзір, які крычыць ім быць больш асцярожнымі.
Урэшце, дрон паляцеў цэлым.
Чытайце таксама:
Сёння ноччу была спроба ўдару беспілотнікамі па Крамлі
Гэтай ноччу былі выбухі і на вайсковым аэрадроме ў Бранскай вобласці
Беспілотнік атакаваў рэзервуар з палівам у Краснадарскім краі Расіі