Расія наўрад ці зможа цалкам абараніць сваю чыгунку ад дыверсій — разведка Брытаніі
Інцыдэнты на чыгунцы ў памежных з Украінай раёнах Расіі відавочна працягнуцца, таму што ахоўваць такую гіганцкую сетку шляхоў няпроста. Пра гэта гаворыцца ў аглядзе Міністэрства абароны Брытаніі аб расійска-ўкраінскай вайне ад 5 мая, піша «Еўрапейская праўда».
05.05.2023 / 10:16
Сыход цягніка з рэек падчас дыверсіі ў Бранскай вобласці
Разведка адзначае, што апошнім часам узрасла колькасць інцыдэнтаў на расійскай чыгунцы ў памежных з Украінай раёнах, якія лічацца за дыверсію невядомых асоб, і такія выпадкі амаль дакладна зрывалі чыгуначныя пастаўкі для патрэб сіл РФ — прынамсі на кароткі час у канкрэтных месцах.
«Хоць чыгуначныя брыгады здольныя хутка аднаўляць лініі, гэтыя інцыдэнты павялічваюць ціск на сілы ўнутранай бяспекі РФ, якія, хутчэй за ўсё, не змогуць цалкам засцерагчы разгалінаваную і ўразлівую сетку чыгункі Расіі ад нападаў», — адзначаюць у аглядзе.
У папярэднім аглядзе таксама распавядалі, што Расіі, імаверна, давядзецца мяняць сістэму пастаўкі паліва праз рэгулярныя ўдары па базах захоўвання ў памежных з Украінай раёнах.
Чытаць таксама:
У Бранскай вобласці цягнік пусцілі пад адхон. Выглядае, што згарэў беларускі цеплавоз
У Бранскай вобласці зноў зрабілі паспяховую дыверсію на чыгунцы