БРСМ запусціў флэшмоб з праслаўленнем чырвона-зялёнай сімволікі. Моладзь умяшалася — і флэшмоб пайшоў не туды
БРСМ, які існуе для імітацыі падтрымкі рэжыму Лукашэнкі моладдзю, днямі запусціў флэшмоб у сацсетках пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае. Яны прапануюць размалёўваць твар у колеры чырвона-зялёнага сцяга. Але што з гэтага атрымалася?
06.05.2023 / 19:30
«Прапануем вам пачынаць свой дзень з дзяржаўнага гімна», — адна з прапаноў у рамках флэшмобу БРСМ да Дня дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна, які Лукашэнка ўвёў у другую нядзелю мая.
Таксама пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае прапануецца публікаваць у сацсетках свой размаляваны ў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг твар і вывешваць гэтыя сцягі з вокнаў.
Да ўдзелу ў акцыі змушаюць перадусім бюджэтнікаў, школьнікаў і студэнтаў.
Пад тэгам #ганарусяроднымісімваламі набралася ўжо больш за 500 публікацый.
Звычайна флэшмобы БРСМ застаюцца незаўважанымі ў сацыяльных сетках, але не ў гэты раз.
Моладзевыя незалежныя ініцыятывы РАДА і ЗБС, якія вымушана аказаліся за мяжой, прапанавалі маладым людзям далучацца да акцыі пад бела-чырвона-белым сцягам.
«#ганарусяроднымiсімваламi, але за іх забіваюць у маёй краіне, #знаюсвойфлаг і ён не штучна створаны з савецкага, а мае гісторыю, #мойфлаг — гэта бчб-сцяг, #мойгерб — гэта «Пагоня», #myflag is the flag I am fighting for, #Беларусь будзе вольнай, #БРСМ займіцеся ўжо чым нармальным, ну ей богу», — напісала беларуска-эмігрантка Аліна Харысава ў інстаграме, суправадзіўшы допіс фота з нацыянальным бела-чырвона-белым сцягам.
Цяпер стужка флэшмобу выглядае так: