Дзе ў Мінску прапануюць вакансіі з самым нізкім заробкам і якія патрабаванні 

Myfin зазірнуў у Агульнарэспубліканскі банк вакансій і паглядзеў, якія мінімальныя заробкі (на 0,1—0,25 стаўкі) прапануюць працадаўцы Мінска.

07.05.2023 / 09:29

Ад 140 да 160 рублёў прапануецца прадаўцу на 0,25 стаўкі ў «Гандлёвым доме «Лагуна». Як сказана ў аб'яве, ад суіскальніка патрабуецца быць упэўненым карыстальнікам ПК (пакет MS Office), ведаць касавую дысцыпліну. Акрамя гэтага, у працоўнай кніжцы павінны адсутнічаць негатыўныя запісы. Дастаткова сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Лабаранта хімічнага аналізу на 0,15 стаўкі шукае ААТ «Інтэграл». Памер заробку знаходзіцца ў дыяпазоне 100—150 рублёў.

Неабходны спецыяліст па сувязях з грамадскасцю (на 0,25 стаўкі) у «Прыход храма свяціцеля Мікалая Японскага» ў Мінску. Зарплата, указаная наймальнікам, складае 138,5 рубля. Ад суіскальніка патрабуецца валоданне японскай мовай на ўзроўні носьбіта. Рэжым працы — у адну змену.

Адкрыў вакансію гукааператара Дзяржаўны акадэмічны ансамбль танца Беларусі (на 0,1 стаўкі). У аб'яве пазначаны заробак — 60 рублёў .

58 рублёў прапануецца камерцыйнаму агенту на 0,1 стаўкі. Працадаўца — «Харчовы камбінат Белкаапсаюза». Указваецца, што работа пастаянная і мае раз'язны характар ​.

Патрабаванняў і пажаданняў да суіскальніка нямала: адаптыўнасць і гнуткасць, імправізацыя, шматзадачнасць, крэатыўнасць, кліентаарыентаванасць, камп'ютарная пісьменнасць, і што характэрна, нават веданне замежнай мовы.

Чытайце таксама:

Ад 4 да 14 еўра за гадзіну на рукі. Якую працу прапануюць беларусам у ЕС

У Мінску не хапае больш за 1800 медсясцёр і больш за 700 кухараў

Дырэктар Пінскага каледжа апраўдаўся за мізэрныя заробкі, якія прапануюць выпускнікам

Nashaniva.com