«Шапнулі, што падхапіў заразу». Што беларускія і расійскія прапагандысты напісалі пра стан Лукашэнкі
«Некаторыя пішуць, што Лукашэнка хворы. 9 мая гэтыя пісакі добра абгадзяцца».
10.05.2023 / 14:05
Скрыншот відэа
На ўчарашніх мерапрыемствах з нагоды 9 Мая Аляксандр Лукашэнка меў хворы выгляд, з цяжкасцю перасоўваўся і нават упершыню не выступаў са сваёй стандартнай святочнай прамовай, а дэлегіраваў гэта міністру абароны Віктару Хрэніну.
Усё гэта выклікала шмат абмеркаванняў у інтэрнэце. Прапагандысты навыперадкі то адмаўлялі гэта, то кідаліся ў гнеў, то часткова прызнавалі факт дрэннага самаадчування Лукашэнкі.
Расійскія медыя: «Лукашэнка выглядае хворым»
Расійскія рэсурсы ў асноўным не хавалі нездаровага стану Лукашэнкі, а некаторыя ўвогуле наўмысна акцэнтавалі ўвагу на яго недамаганні і адсутнасці на некаторых мерапрыемствах.
Канечне, знайшліся і тыя, хто спрабаваў паказаць гэтую сітуацыю ў больш выгадным свеце, нават калі пры гэтым самі сабе супярэчылі.
Беларуская прапаганда: «Вы думаеце, калі хтосьці калі-небудзь захварэе, то вы атрымаеце краіну?»
Беларускія прапагандысты навіны аб здароўі Лукашэнкі ў большасці сваёй успрынялі ў штыкі. Былі бачныя непрыняцце, лютасць, страх, паніка і спробы самазаспакаення.
Пры гэтым некаторыя нават дапусцілі найгоршы варыянт развіцця падзей.
Чытайце таксама:
Прапагандыстаў на 9 Мая паставілі ў адзін шэраг з генераламі ФОТАФАКТ
Красамоўна. Што лукашэнкаўскія каналы напісалі пра выбухі ў Мачулішчах