Як пераходзіць расійскую мяжу? Парады даў Стрыжак
У сувязі з увядзеннем на расійска-беларускай мяжы з беларускага боку кантролю тых, хто ўязджае ў краіну кіраўнік фонду «Байсол» Андрэй Стрыжак падзяліўся ў фэйсбуку парадамі, як сябе паводзіць у гэтай новай сітуацыі.
10.05.2023 / 22:25
Фота ілюстрацыйнае
«Насамрэч памежнікі ўзмацнілі кантроль за тымі, хто ўязджае ў Беларусь з РФ. Гэта нясе дадатковую рызыку пры надглядзе вашых дэвайсаў/падпісак», — адзначае Стрыжак, падкрэсліваючы пры гэтым, што гісторыі, калі людзей арыштоўвалі за «экстрэмізм» у мабільным тэлефоне проста на мяжы, рэгулярна здараюцца.
У сувязі з гэтым «Байсол» раіць:
— Ставіцца да перасячэння мяжы Беларусі з Расіяй гэтак сама сур'ёзна, як да мяжы Беларусі з Еўрасаюзам.
То-бок, рыхтуючыся яе перасякаць, ці цалкам чысціць усё патэнцыйна небяспечнае, ці браць чысты тэлефон. Варта сачыць за ўсімі непажаданымі падпіскамі і перапіскамі.
— Мець на ўвазе, што на мяжы Беларусі з Расіяй значна большую цікавасць, чым на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, можа выклікаць ваша шэнгенская віза.
Калі на мяжы з Еўрасаюзам яе наяўнасць — з'ява натуральная, то на мяжы з РФ можна трапіць на дадатковы кантроль з непрыемнымі пытаннямі, адкуль віза. Да такіх пытанняў трэба быць гатовым і мець імаверную легенду.
Урэшце Стрыжак канстатуе, што па стане на 10 мая дадатковыя захады па кантролі на беларуска-расійскай мяжы не паўплывалі на працу службы эвакуацыі «Байсола», але яго супрацоўнікі пільна адсочваюць змены, якія адбываюцца. І абяцаюць працягваць працаваць ды выцягваць сваіх да таго часу, пакуль гэта будзе магчыма.
Чытайце таксама:
На мяжы з Расіяй перакопваюць і завальваюць дрэвамі прасёлкавыя дарогі
На мяжы зноў пачалі ўзмоцнена надглядаць людзей. Прычым не толькі тых, у каго 23.34
На вялікія выхадныя Беларусь накрыла хваля расійскіх турыстаў