Зноў затрымалі Іллю Міронава
Гомельскі актывіст Ілля Міронаў зноў затрыманы. Пра гэта ў фэйсбуку паведаміла яго маці Валянціна Міронава. «Ілля ў ІЧУ, заўтра суд», — напісала яна ў каментарыях.
11.05.2023 / 22:16
Сёння раніцай Ілля пайшоў у РАУС на «прафілактычную гутарку», пра што сам паведамляў у сацсетках.
Іллю Міронава сёлета ўжо двойчы затрымлівалі і давалі яму 15 сутак. А з верасня 2021-га да кастрычніка 2022-га ўтрымлівалі ў гомельскім СІЗА пад вартай, адкуль ён быў вызвалены з-за адбыцця тэрміну пасля асуджэння на 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па артыкуле аб дыскрэдытацыі Рэспублікі Беларусь. Пасля таго ён не спыніў грамадскую актыўнасць, у прыватнасці, падае пастаянныя скаргі на дзеянні сілавікоў і прапагандыстаў.
Чытайце таксама:
Ілля Міронаў паскардзіўся на варварскі разгром кватэры
Ілля Міронаў падаў новую заяву на прапагандыста Азаронка
Ілля Міронаў падаў заяву на Азаронка. Яе пераправілі ў Цэнтральны апарат СК
Ілля Міронаў, які падаў заяву ў СК на Азаронка, хоча прыцягнуць да адказнасці і Мукавозчыка