«Яна ў пастаяннай малітве». Прыйшла вестачка ад Алены Гнаўк
У пачатку мая стала вядома, што Алену перавялі ў СІЗА-3. Яна піша, што яна ў норме, здароўе таксама. У камеры 6 чалавек. Алена там самая старэйшая, яе добра прынялі. Ёй удалося атаварыцца.
12.05.2023 / 11:20
«Яна ў пастаяннай малітве і перадае ўсім прывітанне», — напісана ў інстаграме палітзняволенай.
28 красавіка Алену Гнаўк асудзілі па трэцяй крымінальнай справе на год калоніі за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай калоніі».
Канчатковы тэрмін пакарання складае 4 гады і 6 месяцаў зняволення.
Падтрымаць пасылкамі, грашовымі пераводамі, тэлеграмамі і лістамі:
СІЗА-3, 246003, г. Гомель, вул. Кніжная, 1А, Алене Пятроўне Гнаўк.
Чытайце таксама:
66-гадовай палітзняволенай Алене Гнаўк дадалі год калоніі
Стала вядома, як моцна мучаць у турме пенсіянерку Гнаўк
Абʼяднаны пераходны кабінет заклікаў узмацніць санкцыі на рэжым Лукашэнкі за катаванні палітвязняў