18 мая ў Заслаўі адкрываецца «Музей беларускай маляванкі»
18 мая 2023 у Міжнародны дзень музеяў пачне работу новая экспазіцыйная прастора ў складзе Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе» — Музей беларускай маляванкі.
12.05.2023 / 21:38
Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі пачнецца а 12-й гадзіне (адрас музея: вул. Дачная, д. 13, г. Заслаўе).
Калекцыя музея пачыналася з дывана працы Язэпа Драздовіча. Яе пачынальнікам стаў Аляксандр Рак — галоўны захавальнік фондаў Гісторыка-культурнага музея-запаведніка «Заслаўе». А памяшканнем для новага музея стаў флігель-эрмітаж былога палаца Пшаздзецкіх.
19 мая да Міжнароднага дня музеяў і пачатку работы новага музея тут адбудзецца два мерапрыемствы. А 14-й гадзіне запланавана акцыя «Музей беларускай маляванкі. Плён і пожня ў сэрцах…».
А ў 19:00 пачнецца акцыя «Музей Беларускай маляванкі / Discovery — стань першым!» у рамках міжнароднага праекта «Ноч музеяў».
Чытайце таксама:
«Нам займальна шукаць». У Заслаўі адкрываецца асобны музей «маляваных дываноў»