У беларускіх крамах сталі прадаваць расійскае піва ў незвычайнай упакоўцы
У многіх беларускіх крамах сталі прадаваць піва ў трохлітровых слоіках. Яшчэ некаторы час таму алкаголь у такой тары нідзе нельга было знайсці, але цяпер гэта, падобна, робіцца масавай з'явай, заўважыла выданне Tochka.by.
13.05.2023 / 17:48
Напрыклад, у мінскім супермаркеце магілёўскай гандлёвай сеткі «Перекрёсток» на выбар прапануюць тры варыянты піва ў трохлітровых слоіках, вырабленага на заводзе «Панкрат», размешчаным у Ліпецкай вобласці Расіі. Пастаўляе напоі ў Беларусь магілёўскі імпарцёр — ТАА «Гандлёвы дом Варніца».
З чым звязаны такі незвычайны выбар вытворцамі тары для піва, свядома гэта ці вымушана — дакладна не вядома. Каштуе ж яно ў Беларусі нятанна — больш за 30 рублёў за слоік.
Чытайце таксама:
Фіны канчаткова адмовіліся ад продажу «Лідскага піва» і заплацяць велізарны штраф
Газавы крызіс у Еўропе можа азначаць звышпрыбыткі для беларускіх шклозаводаў