Мінабароны закупляе абсталяванне супраць уцечкі інфармацыі амаль на 900 тысяч даляраў 

Міністэрства абароны закупляе абсталяванне і праграмнае забеспячэнне для «выяўлення і прадухілення ўцечкі інфармацыі». Сума закупкі — 2,4 мільёна рублёў, заўважыла «Медыязона».

14.05.2023 / 15:45

Інфармацыя пра закупку з'явілася на сайце Нацыянальнага цэнтра маркетынгу.

Ведамства размясціла на сайце два лоты на тэндарную закупку. Першы — закупка «сродкаў цэнтралізаванага збору і карэляцыі падзей інфармацыйнай бяспекі (SIEM), праграмна-апаратнага комплексу «Сродак выяўлення і прадухілення ўцечкі інфармацыі (DLP)», праграмна-апаратнага комплексу «Міжсеткавы экран». На гэта абсталяванне Міністэрства абароны гатова выдаткаваць 1,4 мільёна рублёў.

Яшчэ адзін лот — закупка мадэмаў Orion3 FG-PAM-SR2L-4E1B/4Eth-RP. На мадэмы гатовыя выдаткаваць 1,041 мільёна рублёў.

У комплексе абсталяванне служыць для забеспячэння інфармацыйнай бяспекі даных.

Nashaniva.com