Кватэру ў Мінску на 28-м паверсе здаюць за 1300 даляраў. Што ў ёй такога?
Сярод аб'яў па арэндзе жылля ў Мінску трапляюцца незвычайныя прапановы. Як, напрыклад, гэта кватэра на 28-м паверсе, аформленая ў стылі амерыканскага загараднага дома, піша «Сіцідог».
14.05.2023 / 19:37
Фота тут і далей: realt.by
У аб'яве інфармацыі пра кватэру не так шмат. Вядома, што размешчана яна на 28-м паверсе 32-павярховага гмаху «Парус» на вуліцы Кальварыйскай. Агульная плошча памяшкання — 65 «квадратаў», 45 з якіх — жылыя.
Унутры два пакоі: сумешчаная кухня-гасцёўня і асобная спальня. Ёсць і зашклёны балкон. Жыллё ўкамплектавана мэбляй і неабходнай бытавой тэхнікай, а вялікую колькасць цікавых элементаў дэкору, здаецца, можна разглядаць бясконца: драўляныя бэлькі на столі, каваныя крэслы за вялікім абедзенным сталом, цікавыя свяцільні і шыльды на сценах у якасці дэкору (ёсць нават рарытэтны тэлефонны апарат!).
Здаюць кватэру на працяглы тэрмін за 3687 рублёў (або 1300$) у месяц. Камунальныя паслугі аплачваюцца асобна. Пры засяленні просяць перадаплату адразу за два месяцы.
Чытайце таксама:
У Варшаве адкрыўся яшчэ адна кветкавая крама ад беларусаў. Абяцаюць экзотыку і любімыя півоні
Здаецца, у мінскіх школах плануюць правяраць тэлефоны вучняў. Будуць глядзець сацсеткі