Мінабароны Расіі заявіла, што ўдарам гіпергукавога комплексу «Кінжал» быў знішчаны ЗРК Patriot у Кіеве
Мінабароны Расіі заяўляе, што гіпергукавым комплексам «Кінжал» быў знішчаны ЗРК Patriot у Кіеве. Украінцы гэтую інфармацыю абвяргаюць.
16.05.2023 / 13:47
Зенітна-ракетны комплекс Patriot. Фота: AP
Шчыльнасць паведамленняў пра знішчаныя Patriot і збітыя ракеты Storm Shadow у апошнія дні нагадвае гісторыю з устаноўкамі HIMARS, якіх расіяне нібыта знішчылі больш, чым іх атрымала Украіна.
У той жа час ніякіх доказаў Мінабароны РФ не прыводзіць.
Наадварот на пачатку мая ўкраінцы ўпершыню заявілі, што зенітна-ракетным комплексам Patriot была збітая ракета «Кінжал». Сёння ўкраінскі бок заявіў, што толькі за гэту ноч былі збітыя 6 такіх ракет.
Чытайце таксама:
Сакратар РНБА Украіны распавёў пра шок расіян ад страты «Кінжала»
Збіццём «Кінжала» ўкраінцы пацвердзілі на практыцы тое, што было гіпотэзай — ЗША
Мінабароны Расіі заявіла, што Patriot не мог збіць ракету «Кінжал» над Кіевам