Лукашысты распрацоўваюць адзіную метадычку па гістарычнай памяці
У Беларусі выпрацуюць рэкамендацыі па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці, заявіў кіраўнік адміністрацыі Лукашэнкі Ігар Сергяенка на пасяджэнні Рэспубліканскай рады па гістарычнай палітыцы.
16.05.2023 / 15:53
Ігар Сергяенка. Фота: БелТА
Ігар Сергяенка
Паводле яго, радзе даручана
«выпрацаваць рэкамендацыі па правядзенні адзінай дзяржаўнай палітыкі ў сферы гістарычнай памяці і арганізацыі работы па ўмацаванні нацыянальнай самасвядомасці, заснаваныя на навуковых падыходах і прынцыпах гісторыі беларускай дзяржаўнасці».
Гэтая праца, праўда, праводзілася нібыта і раней, але цяпер яе «неабходна актуалізаваць і, магчыма, напоўніць новым зместам».
Чытайце таксама:
Экскаватарная археалогія ў Магілёве. Прычым тут Марзалюк і палітычныя чысткі?