Алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Улад Ганчароў будзе выступаць у самым знакамітым цырку свету
Так-так, гэта Cirque du Soleil.
19.05.2023 / 11:55
Першы ў гісторыі Беларусі алімпійскі чэмпіён па скачках на батуце Уладзіслаў Ганчароў вырашыў кардынальна памяняць кар'еру. 28-гадовы спартсмен прыняў прапанову знакамітага канадскага Cirque du Soleil і напісаў заяву аб звальненні з нацыянальнай зборнай, піша «Прэсбол».
Вядомы спартсмен стаміўся чакаць сур'ёзных міжнародных стартаў, а таксама відавочна не задаволены роляй другога нумара каманды пасля Івана Літвіновіча. Немалаважным фактарам сталі і фінансы.
Следам гэтым жа маршрутам збіраецца пайсці і яго жонка, таксама батутыстка Ганна Ганчарова.
Праўда, ва Улада Ганчарова ёсць прыкрая старонка ў біяграфіі: ён падпісант сумнавядомага прарэжымнага ліста.
Чытайце таксама:
Алімпійскі чэмпіён Рыа Уладзіслаў Ганчароў: «Беларусы не такія нахабныя, як рускія»