У выніку атакі ў Белгародскай вобласці параненыя 12 чалавек, жыхары 9 населеных пунктаў «адселеныя» — губернатар
Святло адсутнічае ў 14 населеных пунктах.
23.05.2023 / 13:49
У Белгарадскай вобласці пасля атакі дыверсантаў параненыя прынамсі 12 чалавек; «фактычна адселеныя» жыхары дзевяці населеных пунктаў, уключаючы горад Грайваран, паведаміў губернатар рэгіёна Вячаслаў Гладкоў.
«Населеныя пункты Грайваранскай гарадской акругі аказаліся пад мінамётным і артылерыйскім абстрэлам, а таксама падвергліся нападам дронаў. Параненыя 12 мірных жыхароў, пашкоджаныя 29 прыватных жылых дамоў і тры машыны. Святло адсутнічае ў 14 населеных пунктах», — напісаў Гладкоў у сваім тэлеграм-канале.
Акрамя таго, паводле яго слоў, Белгарадскі раён за панядзелак быў абстраляны 15 разоў, Шабекінская гарадская акруга была абстраляная 25 разоў. У Шабекіна, у прыватнасці, былі зафіксаваныя два абстрэлы з мінамёта па памежным пункце пропуску.
«Зачыстка тэрыторыі ад наступстваў працягваецца», — заявіў губернатар.
Чытайце таксама:
«Вяртацца ў дамы не варта». У Белгародскай вобласці працягваецца «контртэрарыстычная аперацыя»
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці