У сяло Богун-Гарадок у Белгародскай вобласці зайшла ўкраінская ДРГ — расійскія ваенкары 

Украінская ДРГ прарвалася ў сяло Богун-Гарадок у Барысаўскім раёне, паведаміла Readovka са спасылкай на свае крыніцы. 

23.05.2023 / 14:37

У той жа час канал SHOT паведаміў, што спроба прарыву ДРГ у раёне вёскі Богун-гарадок спыненая расійскімі памежнікамі. У выніку бою дыверсанты, паводле SHOT, адступілі.

Афіцыйныя ўлады пакуль не каментавалі гэтую інфармацыю.

Мінабароны РФ яшчэ да гэтых паведамленняў справаздачылася, што разграміла дыверсантаў у Белгародскай вобласці. 

Nashaniva.com