Рэжым контртэрарыстычнай аперацыі ў Белгародскай вобласці адмянілі
У Белгарадскай вобласці Расіі адмянілі рэжым контртэрарыстычнай аперацыі, які быў уведзены 22 мая. Пра гэта паведаміў у сацсетках губернатар вобласці Вячаслаў Гладкоў.
23.05.2023 / 18:17
Байцы «Рускага добраахвотніцкага корпусу». Кадр з відэа
Рэжым быў уведзены ў сувязі з тым, што 22 мая «Легіён «Свабода Расіі» і «Рускі добраахвотніцкі корпус» заявілі пра тое, што яны ўвайшлі ў Белгародскую вобласць і «вызвалілі» некалькі населеных пунктаў.
Расійскія ўлады заявілі, што ў вобласць пранікла ўкраінская ДРГ. Паведамлялася пра некалькіх параненых мірных жыхароў. З'яўлялася таксама інфармацыя аб ударах па будынках МУС і ФСБ у Белгарадзе.
Газета «Камерсант» са спасылкай на МУС напісала, што пад абстрэл сярод іншага патрапіла і вайсковая часць. Пры гэтым нібыта загінулі двое вайскоўцаў, яшчэ чацвёра параненыя. Гэта, як сцвярджаецца, здарылася ў вайсковым гарадку Белгарад-22, што знаходзіцца ў Грайваранскім раёне вобласці. Па часці былі з боку Украіны выпушчаныя тры снарады рэактыўнай сістэмай залпавага агню «Ураган».
Чытайце таксама:
У сяло Богун-Гарадок у Белгародскай вобласці зайшла ўкраінская ДРГ — расійскія ваенкары
Мінабароны Расіі заявіла, што «заблакавала і разграміла» дыверсантаў у Белгародскай вобласці
Украінцы захапілі памежны пункт, падышлі да горада Грайварана ў Белгародскай вобласці