Пратасевіч даў паказанні на Сафію Сапегу — «База»
Памілаваны Раман Пратасевіч даў паказанні на сваю былую дзяўчыну Сафію Сапегу. У асноўным на яго паказаннях і будавалася абвінавачанне. Зараз справа аб яе экстрадыцыі можа быць накіраваная ў суд Уладзівастока — менавіта там апошняе месца яе рэгістрацыі, піша BAZA.
24.05.2023 / 14:48
Паводле звестак «Базы», Раман паведаміў следчым, што за сваю працу па дэаноне сілавікоў Сапега атрымала пяць тысяч даляраў. Па словах Пратасевіча, дзяўчына, калі была ў Вільні, прабівала беларускіх сілавікоў праз сэрвіс «Вока Бога» і публікавала іх даныя ў тэлеграме, сцвярджае гэты тэлеграм-канал.
Чытайце таксама:
«Наша дзяўчынка ўсё гэта цягне, а гэты…» Цётка Сафіі Сапегі пракаментавала памілаванне Пратасевіча
Рудзік: Сітуацыя з Пратасевічам можа быць нашмат больш страшнай, чым мы сабе ўяўляем
Сафію затрымалі разам з Раманам Пратасевічам у Мінску 23 мая 2021 года пасля прымусовай пасадкі рэйса Афіны — Вільня.
6 мая 2022 года яе асудзілі на 6 гадоў калоніі. Зараз вырашаецца пытанне аб яе экстрадыцыі ў Расію.