Наваполацкую выкладчыцу Алену Храмцову арыштавалі на 10 сутак
На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў).
24.05.2023 / 17:49
Алена Храмцова. Фота: «Вясна»
Раніцай 23 мая ў Наваполацку і Полацку затрымалі вядучую выкладчыцу кафедры сусветнай літаратуры і замежных моў ПДУ Алену Храмцову, кандыдата гістарычных навук, дацэнта кафедры гісторыі і турызму ПДУ Віктара Чараўко і супрацоўніцу рэпазіторыя Лідзію Зуеву. Супраць затрыманых сілавікі распачалі адміністрацыйныя справы, нагадвае «Вясна».
У Храмцовай быў праведзены ператрус, канфіскавана аргтэхніка. На жанчыну склалі пратакол паводле артыкула 19.11 КаАП (распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў) за падпіску на тэлеграм-канал «Беларусь галаўнога мозга». У чым вінавацяць астатніх затрыманых, пакуль невядома.
Сёння над Аленай адбыўся суд. Вынік — 10 сутак арышту.
Чытайце таксама:
Супраць Марыі Калеснікавай у калоніі зладзілі правакацыю — праваабаронцы
Сілавікі затрымалі яшчэ аднаго беларуса, які вырашыў вярнуцца ў краіну